4 траўня 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаванага на мяжы Расеі і Украіны беларуса трымаюць у СІЗА Курска

6
Арыштаванага на мяжы Расеі і Украіны беларуса трымаюць у СІЗА Курска

Гамяльчанін, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС, знаходзіцца ў ізалятары.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Стала вядома, што Зміцер Разановіч знаходзіцца ў ізалятары №46 /1 па адрасе: 305016, г. Курск, вул. Пірагова, д. 1. На гэты адрас можна напісаць ліст падтрымкі. У хуткім часе да яго паедзе адвакат і стануць вядомыя новыя падрабязнасці затрымання», - адзначыў ён.

Нагадаем, Змітра затрымалі некалькі дзён таму расейскія спецслужбы, калі ён ехаў з Кіева ў Маскву. У яго знойдзены пашпарт яго брата, але цікавасць для ФСБ прадстаўляюць не чужыя дакументы, а ўдзел хлопца ў падзеях на Майдане. Зараз чэкісты спрабуюць абвінаваціць беларуса ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках