4 траўня 2024, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыба-молат дзве гадзіны катала студэнта з Флорыды (Відэа)

3

Навучэнец каледжа з амерыканскага штата Флорыда, на працягу двух гадзін катаўся на лодцы, "запрэжанай" буйной рыбай-молатам.

Драпежніца праглынула прынаду, калі Адам Фіск рыбачыў каля Бойнтан-Біч, і цягала за сабой каяк, піша NEWSru.com.

 

"Я закінуў прынаду і хацеў зматаць іншую вуду, каб лёска не зблыталася. І толькі я выцягнуў яе, як пачала "кляваць" рыба-молат. Верагодна, яна знаходзілася пада мной, а я і не ведаў", - распавёў удачлівы рыбак. Яму ўдалося запісаць свае прыгоды на відэа. Змантаваны пяціхвілінны кліп набраў у YouTube больш за 350 тысяч праглядаў за чатыры дні і ператварыў Фіска ў сапраўдную зорку інтэрнэту.

Малады чалавек апускаў камеру ў ваду і здымаў "злоўленую" рыбу-молат, пакуль тая цягала яго ўздоўж узбярэжжа. За дзве гадзіны яны пераадолелі каля 20 кіламетраў, рухаючыся, у асноўным, кругамі. У выніку Фіск перарэзаў лёску, адпусціўшы акулу на волю. "Я думаў, калі лёска вытрымае, мне ўдасца запісаць крутое відэа, каб хваліцца перад сябрамі. Не чакаў, што атрымаецца так выдатна", - прызнаўся ён.

Адам Фіск - член групы экстрэмальных рыбаловаў, якія спецыяльна прыцягваюць акул. Аднак рыбу-молат ён злавіў незнарок. У нейкі момант драпежніца сур'ёзна яго напалохала, падрыхтаваўшыся да атакі, але непрыемнасцяў атрымалася пазбегнуць. Пазней студэнт напісаў, што яму ўдалося пракаціцца ў санях па Паўднёвай Флорыдзе, хоць і без Санта-Клаўса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках