4 траўня 2024, Субота, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея лічыць Януковіча прэзідэнтам і не збіраецца яго выдаваць

24
Расея лічыць Януковіча прэзідэнтам і не збіраецца яго выдаваць

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што Віктара Януковіча небяспечна выдаваць Украіне.

«З юрыдычнага пункту гледжання, ён пакуль прэзідэнт Украіны. На сённяшні дзень мы яго, вядома, не выдадзім. Калі яму будзе забяспечаная бяспека, як усім існуючым прэзідэнтам да Януковіча, хай жыве на Украіне», - сказаў Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 27 сакавіка ў Менску, піша БелаПАН.

Ён таксама адзначыў, што Расея пакуль не можа супрацоўнічаць з украінскімі ўладамі.

«Для гэтага трэба на Украіне паставіць легітымную ўладу. Сённяшняя ўлада нелегітымная», - заявіў ён.

«Пройдуць выбары прэзідэнта. Мабыць, потым памяняецца Рада, і ўсё стане на свае месцы», - адзначыў Сурыкаў.

Разам з тым, па словах амбасадара РФ, перамовы Уладзіміра Пуціна і часовага в. а. прэзідэнта Украіны сёння немагчымыя: «У нас ідуць працоўныя кантакты на сённяшні дзень. Лаўроў сустракаўся з Дзешчыцай. Гэта працоўны кантакт па просьбе Дзешчыцы. На ўзроўні прэзідэнтаў, я думаю, сёння гэта немагчыма. Улада часовая, з ёй няма пра што гаварыць. Прыходзіць іншая ўлада, прыходзяць іншыя рашэнні».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках