4 траўня 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч у трэці раз выступіць у Растове

50
Януковіч у трэці раз выступіць у Растове

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу, 28 сакавіка, дасць прэс-канферэнцыю ў расейскім Растове-на-Доне.

Пра гэта паведамляе «Радио Вести».

Пры гэтым час і тэма выступлення пакуль невядомыя.

Нагадаем, падчас першай прэс-канферэнцыі былы прэзідэнт Украіны адказаў на пытанні журналістаў і заявіў, што ўсё яшчэ лічыць сябе прэзідэнтам. У другі раз прадстаўнікам СМІ забаранілі задаваць пытанні, і выступленне Януковіча абмежавалася толькі тэзісамі аб тым, што, нягледзячы на ўсе чуткі, ён жывы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках