4 траўня 2024, Субота, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка ідзе ў прэзідэнты

1
Цімашэнка ідзе ў прэзідэнты

Лідар партыі «Батькивщина», экс-прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заяўляе, што плануе ўзяць удзел у прэзідэнцкай кампаніі 25 траўня.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта яна сказала сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«Я планую балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны», - падкрэсліла Цімашэнка.

Паводле яе слоў, 29 траўня адбудзецца з'езд партыі «Батькивщина», на якім Цімашэнка будзе прасіць афіцыйна падтрымаць яе кандыдатуру на вышэйшую пасаду ў дзяржаве.

«Я думаю, сёння ўсе разумеюць, колькі вакол майго кандыдацтва ў прэзідэнты вядзецца размоў. Я ўважліва чытаю «Фэйсбук», іншыя крыніцы, і добра ведаю аб дастаткова вялікай хвалі пытанняў, чаму я прыняла рашэнне балатавацца», - сказала Цімашэнка.

Яна адзначыла, што ёсць шэсць прычын, якія вымушаюць яе прыняць рашэнне ісці ў прэзідэнты. Па словах Цімашэнка, яна разумее, што трэба рабіць для рэанімацыі эканомікі. Таксама Цімашэнка лічыць, што яна з'яўляецца адным з нямногіх палітыкаў, якія ведаюць і могуць сапраўды перамагчы праўленне алігархату ў краіне, аднавіць законнасць у краіне, перамагчы карупцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках