4 траўня 2024, Субота, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дамаўляюцца з Саудаўскай Аравіяй аб зніжэнні коштаў на нафту

19
ЗША дамаўляюцца з Саудаўскай Аравіяй аб зніжэнні коштаў на нафту

28 сакавіка Барак Абама наведае сталіцу Саудаўскай Аравіі.

Калі Захад хоча пакараць Пуціна, аднак санкцыі супраць яго сяброў не занадта палохаюць прэзідэнта РФ, магчыма, ёсць яшчэ адзін спосаб аказання ціску. Еўропа залежыць ад экспарту расейскай нафты і газу, так што эмбарга можа апынуцца непрактычным варыянтам. Але ёсць іншы спосаб аказання ціску, піша Лары Эліёт на старонках The Guardian (пераклад - Inopressa.ru). І ў гэтым можа дапамагчы Саудаўская Аравія.

Ніл Барнэт з Цэнтра палітычных даследаванняў сцвярджае, што для гэтага трэба пераканаць Саудаўскую Аравію ўзяць на сябе "брудную працу".

28 сакавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама едзе з афіцыйным візітам у сталіцу Саудаўскай Аравіі Эр-Рыяд. Верагодная мэта паездкі - дамовіцца аб рэзкім зніжэнні сусветных коштаў на нафту, а таксама папрасіць $15 млрд. для Украіны.

Абвал сусветных коштаў на нафту - менавіта такі спосаб уздзеяння на Расею, падобна, мае намер выкарыстоўваць Абама. "Такі прэцэдэнт ужо маецца. Угневаная савецкім уварваннем у Афганістан у 1979 годзе, Саудаўская Аравія адкрыла нафтавыя краны, што прывяло да падзення сусветных коштаў на сырую нафту да $20 за барэль (у пераліку на сённяшнія кошты) у сярэдзіне 1980-х. Каб нанесці Расеі сур'ёзную фінансавую і эканамічную шкоду, у цяперашні час будзе дастаткова значна больш сціплага зніжэння - з цяперашніх $107 прыкладна да $90 з невялікім за барэль", - піша аўтар.

Сёння залежнасць каралеўства саўдзітаў ад ЗША ніжэй, чым 30 гадоў таму. Аднак калі Абаме ўсё ж атрымаецца ўгаварыць аравійцаў, то ўдар, несумненна, дасягне мэты. Бюджэт Расеі залежыць ад нафтагазавых даходаў яшчэ мацней, чым залежаў бюджэт СССР.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках