4 траўня 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Калі рускія сунуцца ў Адэсу, то жыхары хутка адкапаюць кулямёты

10

Вядомы беларускі рэжысёр не раіць расейцам нападаць на Адэсу.

Пры гэтым Юрый Хашчавацкі падкрэслівае, што гэта - «праадэскі» горад. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

«Нават казалі пра тое, што ёсць такая нацыя, і гэта сапраўды так. У Адэсе быў кацёл, туды прыязджалі ўсе. Ён узнік на месцы тых ваенных складоў, якія ставіла расейская армія, а да гэтага там былі грэчаскія калоніі. Але Адэса заўсёды была порта-франка, горадам свабодных людзей», - заявіў ён.

Па словах рэжысёра, кожны адэсіт балансуе паміж двух небяспек.

«Першая небяспека - ён не хоча вучыць нейкую іншую мову, акрамя расейскай. Я ўвогуле не разумею людзей, якія не могуць вывучыць нават некалькі слоў карэннага насельніцтва. На Брайтан-Біч, напрыклад, тыя ж адэсіты так і жывуць, але гэта ненармальна», - лічыць Юрый Хашчавацкі.

Рэжысёр выказаў меркаванне аб тым, што падзеі ў Крыме - «раскол паміж цывілізацыямі. Цывілізацыяй, якая паважае правы чалавека, і дактрынай раба».

Адзначым, што вядомы беларускі рэжысёр нарадзіўся ў Адэсе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках