4 траўня 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў могуць абавязаць дэклараваць выдаткі

26
Чыноўнікаў могуць абавязаць дэклараваць выдаткі

Генпракуратура Беларусі прапануе абавязаць чыноўнікаў дэклараваць не толькі прыбыткі, але і выдаткі.

«Генпракуратура распрацоўвае законапраект, які будзе накіраваны на празрыстасць дзейнасці чыноўнікаў. Магчыма, будзе прапанавана дэклараваць не толькі прыбыткі, але і выдаткі дзяржслужачых», - паведаміў у інтэрв'ю «Народной газете» старэйшы пракурор ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Беларусі Дзяніс Шапавалаў.

«Разглядаецца такая мера, як пазбаўленне дзяржаўнай пенсіі за здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў. Гэты дакумент зараз дапрацоўваецца і хутка будзе прадстаўлены ў Саўмін», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, у 2013 годзе ў Беларусі было выяўлена 2301 карупцыйнае злачынства, гэта больш на траціну, чым за 2012-ы, піша «Інтэрфакс».

«Па вялікім рахунку, карупцыйныя злачынствы выяўляюцца ва ўсіх сферах. У мінулым годзе ў адносінах да іншых галін у «лідарах» апынулася прамысловасць: у 2012 годзе зарэгістравана 300 злачынстваў, у мінулым - 392. Рост такіх злачынстваў назіраецца і ў адукацыі - са 163 да 238 , дзяржкіраванні - са 159 да 198», - адзначыў Шапавалаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках