4 траўня 2024, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер з Бахчысараю: Мірна з акупантамі ўжыцца не здолею

13
Пенсіянер з Бахчысараю: Мірна з акупантамі ўжыцца не здолею

88-гадовы Уладзімір Чармошанцаў патлумачыў, чаму часова пакінуў Крым.

Расеец паводле нацыянальнасці, ён сур'ёзна баіцца за ўласную бяспеку з боку расейскіх акупантаў, не сумняваючыся, што яго будуць пераследваць, калі ветэран застанецца на паўвостраве, пішуць «Факты».

«Родам я з Паволжа, адкуль мы з мамай (бацьку забілі бальшавікі) і цёткай, ратуючыся ад голаду, перабраліся да сваякоў у Бахчысарайскі раён, - распавядае гісторыю свайго нялёгкага жыцця Уладзімір Чармошанцаў. - Калі фашысты акупавалі паўвостраў, мяне, 16-гадовага, разам з іншай моладдзю адправілі ў эшалоне на прымусовыя работы ў Нямеччыну. У дарозе я збег, але мяне зноў злавілі. Вызваліў нас з боем атрад УПА. Там я і знайшоў для сябе прытулак - служыў ардынарцам соцень. Ніхто асаблівай увагі не звяртаў на тое, што я быў расейскамоўным. Але ўкраінскую мову я вывучыў, і яна стала для мяне роднай, як і Украіна. Ваявалі з фашыстамі і войскамі НКУС у Валынскай, Цярнопальскай абласцях. Пасля вайны вярнуўся ў Крым, там арыштавалі, адседзеў 10 гадоў у канцлагеры ў Кіраўскай вобласці. Адтуль зноў прыехаў у Бахчысарай, працаваў, ажаніўся, выхоўваў сваіх чатырох дзяцей. Але жонка і дзеці памерлі, цяпер вось дажываю свой век у адзіноце. А тут Крым акупавалі ўжо расейскія войскі. Мяне яны называлі «бандэраўцам», а я гэтым ганаруся, хоць захопнікі і пагражалі разабрацца са мной «паводле законаў ваеннага часу». На так званы «рэферэндум» не хадзіў - гэта было смяхоцце. Прышлыя расейцы пераапраналіся ў форму мясцовай «самаабароны», прадстаўляліся мясцовымі жыхарамі. І спрабавалі пераканаць людзей, часам сілай, ісці галасаваць.

Я з'ехаў з Крыма таму, што мірна я не пражыву з расейскімі акупантамі. І з гэтымі ворагамі не хачу ляжаць у адной зямлі, калі памру».

На першы час Уладзіміра Чармошанцава паселяць у санаторыі «Медаборы». Пра гэта паведаміў старшыня Цярнопальскай абласной рады Васіль Хамінец. За гэты час яму падбяруць сталае месца пражывання і развяжуць пытанні з пенсіяй і прапіскай.

Фота: day.kiev.ua

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках