4 траўня 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Залежнасць ЕЗ ад энэрганосьбітаў з Расеі будзе скарочаная

7
Ангела Меркель: Залежнасць ЕЗ ад энэрганосьбітаў з Расеі будзе скарочаная

Энэргетычная палітыка Еўразвязу будзе разгледжаная наноў.

Канцлерка ФРГ Ангела Меркель уважае за патрэбнае скарачаць залежнасць Еўразвязу ад паставак энэрганосьбітаў з Расеі. З такой заявай яна выступіла аб выніках сустрэчы, якая прайшла ў Берліне з прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харперам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"Будзе зноўку разгледжаная ўся энэргетычная палітыка", - паабяцала кіраўніца ўрада ФРГ. Паводле яе слоў, гэта звязана з тым, што ЕЗ залежыць ад расейскіх нафты і газу. Пры гэтым залежнасць Нямеччыны "даўно ўжо не з'яўляецца найбольш моцнай", заўважыла Меркель.

У дачыненні да трэцяй прыступкі санкцый Захаду супраць Расеі, якая прадугледжвае прыняцце эканамічных захадаў, Меркель выказала надзею, што да іх звяртацца не давядзецца.

Старшыня Еўрапейскай рады Герман Ван Рампэй 26 сакавік заявіў, што міністры эканомікі краін "сямёркі" бліжэйшым часам абмяркуюць сітуацыю з энэргетычнай залежнасцю Еўропы ад Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках