4 траўня 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландзец вырваў сыну зуб гелікоптэрам (Відэа)

12

Што рабіць, калі вашае дзіця адмаўляецца ісці да стаматолага? Вядома, вырваць яму зуб самастойна. Але як?

Ірландзец Малкальм Свен знайшоў арыгінальны спосаб зрабіць гэта хутка, весела і практычна бязбольна. Для гэтага яму спатрэбіўся радыёкіраваны гелікоптэр, паведамляе Metro.

Мужчына ператварыў аперацыю «вырыванне зуба» ў сямейны шпацыр па адным з дублінскіх паркаў. На апублікаваным ім роліку захавана, як Свен прывязаў адзін канец зубной ніткі да хворага зуба свайго сына, а іншы канец замацаваў на цацачным гелікоптэры. Загадаўшы маленькаму Адаму прыгатавацца, мужчына запусціў рухавік лятальнага апарата.

Літаральна праз імгненне «страшэнная» аперацыя была завершаная. Адам, такое адчуванне, нічога не адчуў. Каму варта гараваць у гэтай сітуацыі, дык гэта зубной феі, якая, як вядома, мяняе вырваныя зубы на манеты. Знайсці зуб Адама ў дублінскім парку практычна немагчыма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках