4 траўня 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татарына выкралі і забілі пасля пікету супраць акупацыі (Відэа)

47

З удзельнікам мірнага адзіночнага пікету расправіліся самым жорсткім чынам.

Апублікаванае відэа, якое сведчыць, што крымскі татарын Рэшат Аметаў быў выкрадзены ў той момант, калі ён праводзіў адзіночны пікет супраць акупацыі Крыму Расеяй на плошчы Леніна ля будынка Рады міністраў Крыму.

Пра гэта сведчаць відэа, зробленае ў дзень яго знікнення і сведчанні яго сваякоў, якія ёсць ва "Украінскай праўдзе".

На запісах тэлеканала АТR, які вёў жывую трансляцыю з плошчы Леніна, можна ўбачыць, як Рэшат паўтары гадзіны моўчкі стаіць на плошчы без плакатаў.

Ягоную постаць можна ўбачыць ля будынка. Цягам усяго запісу ён стаіць на адным і тым жа месцы.

Пасля гэтага на іншых відэа можна ўбачыць, як пасля невялікай сутычкі людзі ў камуфляжы хапаюць яго і вядуць у аўтамабіль. На відэа на 9-й хвіліне на заднім плане відаць, як яго выводзяць з плошчы.

Каля аўтамабіля актывіст паспрабаваў супраціўляцца, аднак яго сілай пасадзілі ў аўто.

Аб сваім намеры выйсці на плошчу, Аметаў напісаў у сваім Facebook: "Прыблізна ў панядзелак выйду да Рады міністраў. Стаялы пратэст. А вы здатныя?".

Сваякі Аметава распавялі "Украінскай праўдзе", што ў панядзелак ён не сказаў ім, куды ідзе.

"Мы не ведалі, куды ён пайшоў. Тады раніцай ён узяў з сабой пашпарт, узяў картку на атрыманне грошай за нараджэнне дзіцяці... мы думалі, што ён пайшоў у ваенкамат", - распавялі сваякі.

"Рэшат не быў палітычна актыўным раней. Але ён заўсёды патрабаваў справядлівасці. Ён ужо праводзіў акцыю пратэсту ў траўні", - распавяла маці Рэфіка Аметава.

Са слоў сваякоў, апошнім часам Рэшат захапляўся ідэямі Махатмы Гандзі аб мірных пратэстах і адмовы ад гвалту.

Цела Аметава знайшлі 15 сакавіка ў полі вёскі Землянічная Белагародскага раёна са слядамі катаванняў.

У Аметава засталіся трое дзяцей, малодшаму дзіцяці 2,5 месяца.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках