8 траўня 2024, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія перанакіроўвае да мяжы з Украінай эшалон з найноўшымі танкамі Т-90

15
Расія перанакіроўвае да мяжы з Украінай эшалон з найноўшымі танкамі Т-90

А ў Таганрог прыбылі падраздзяленні 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Расея скараціла колькасць войскаў у непасрэднай блізкасці да мяжы з Украінай.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у Фэйсбуку.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», за апошні дзень назіраецца памяншэнне расейскай групоўкі войскаў блізу дзяржмяжы РФ з Украінай.

«Разам з тым, у раёне Бранска ідэнтыфікаваны эшалон з бронетэхнікай, які рухаецца ў бок мяжы. У яго складзе перавознай тэхнікі - найноўшыя расейскія танкі Т-90. У Таганрог прыбылі з Іванава падраздзяленні 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі», - адзначае вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках