8 траўня 2024, Серада, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічная вайна: У Клайпедзе «затрымалася» прадукцыя на мільёны даляраў ЗША

16
Эканамічная вайна: У Клайпедзе «затрымалася» прадукцыя на мільёны даляраў ЗША

У тэрміналах для замарожанай прадукцыі ў Клайпедзе, адкуль Расея забараніла экспарт у краіны Мытнага саюза, прастойвае прадукцыя на дзесяткі мільёнаў даляраў.

Практычна няма магчымасці прыняць новыя грузы, таму кліенты пачынаюць шукаць іншыя парты. Служба харчавання і ветэрынарыі сцвярджае, што нічога не можа зрабіць, пакуль не высветліцца, што канкрэтна не падабаецца Расеі, перадаеru.Delfi.lt.

Дзейнасць VPA Logistics - практычна паралізаваная, паколькі блізу 80% грузаў ішло менавіта ў СНД.

«У адной лядоўні ляжаць грузы на суму блізу 20 млн даляраў ЗША. Лядоўні напханыя напоўніцу. [...] Такога ў гісторыі нашай кампаніі яшчэ не было», - сказаў гендырэктар ЗАТ VPA Logistics Дарюс Бейнартас.

Klaipėdos Smeltė яшчэ можа адгружаць замарожаную рыбу, аднак і там - надзвычайны спакой. Прымаць новыя грузы практычна немагчыма.

«Пэўная частка грузу, як мы кажам, на вадзе - яна ў кантэйнерах, на шляху ў порт. Паспрабуем прыняць гэтыя высланыя грузы ў свае тэрміналы. Гэта не вельмі вялікая колькасць. Калі пытанне з вывазам не вызначыцца бліжэйшым часам, то будуць сур'ёзныя пытанні, як выканаць абавязанні перад замоўцамі», - сказаў прадстаўнік Klaipėdos Smeltė Эдуардас Галушкінас.

Служба харчавання і ветэрынарыі пакуль не атрымала афіцыйнае паведамленне з Расеі, з якой прычыны ім не падабаюцца прадукты з літоўскіх тэрміналаў. Неафіцыйна згадвалася пагроза афрыканскай чумы свіней і няправільнае запаўненне дакументаў.

«У панядзелак прыедуць інспектары, тады сітуацыя праясніцца. Мы будзем чакаць вынікаў аўдыту [...]. Мы павінны ведаць, чаго хоча Расея, паколькі гэта экспартная дзяржава і мы павінны адказваць на яе патрабаванні. Калі мы будзем ведаць канкрэтна, з якой прычыны ўведзеныя абмежаванні, тады будзем ведаць, ці трэба мяняць заканадаўчыя акты або працэдуры. І, вядома, неадкладна зробім усё для развязання праблемы», - сказала прэс-сакратарка службы Юргіта Савіцкайтэ.

Колькі можа доўжыцца цяперашняе становішча, ніхто не важыцца прагназаваць. Фінансавую шкоду, са слоў кіраўніцтва тэрміналаў, падлічваць яшчэ рана, аднак, кліенты шукаюць іншыя парты.

Клайпедскі порт у рэгіёне Балтыйскага мора яшчэ кантралюе блізу 80% усяго транзіту замарожанага мяса, рыбы і прадукцыі з іх у краіны СНД, за выключэннем Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках