8 траўня 2024, Серада, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татары хочуць стварыць у Крыме нацыянальную аўтаномію

14
Татары хочуць стварыць у Крыме нацыянальную аўтаномію

Меджліс абвясціў аб пачатку палітычных і прававых працэдур у стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа ў Крыме.

Крымскія татары, якія сёння сабраліся ў Бахчысараі на Курултай (нацыянальны з'езд), плануюць абвясціць аб пачатку працэдуры стварэння нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа на паўвостраве. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара Меджліса крымскіх татараў Лілі Муслімавай, паведамляе УНІАН.

«Звяртаючыся да дэлегатаў курултая, кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў падкрэсліў, што праектам пастановы курултая «Аб рэалізацыі крымскататарскім народам права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі - у Крыме», якое прапануецца абмеркаваць і прыняць на 2-й пазачарговай сесіі нацыянальнага з'езду, Курултай афіцыйна аб'яўляе ўсім старанам аб пачатку палітычных і прававых працэдур у стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа на яго гістарычнай тэрыторыі - у Крыме», - паведаміла Муслімава.

На сесіі курултая прысутнічаюць прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, кіраўнік Савета Муфтыеў Расеі Равіль Гайнутдзінаў. Дэлегаты пазачарговай сесіі зацвердзілі парадак дня. За аснову ўзяты праект парадку, у які ўключана пытанне «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Крыме і задачах органаў нацыянальнага самакіравання крымскататарскага народа».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках