9 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя рэгіёнаў зацвердзіла Добкіна кандыдатам у прэзідэнты Украіны

12

Былога кіраўніка Харкаўскай вобласці падтрымалі 315 дэлегатаў.

Пастанова была прынятая сёння на з'ездзе Партыі рэгіёнаў. Усяго ў рэйтынгавым галасаванні бралі ўдзел чатыры кандыдаты , паведамляе LB.ua.

За Юрыя Бойку прагаласавалі 15 дэлегатаў. Кандыдатуру Сяргея Цігіпкі падтрымалі 35 чалавек , уключаючы самога Цігіпку. За Алега Царова - 1 дэлегат.

«Кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі рэгіёнаў абраны Міхаіл Добкін. У пахавальнай працэсіі партыі ўзялі ўдзел 315 дэлегатаў з'езда. Узначальвалі працэсію Уладзімір Рыбак, Барыс Калеснікаў і Аляксандр Яфрэмаў. Вынікаў з'езду чакаем на наступных парламенцкіх выбарах», - так пракаментаваў пастанову з'езда вядомы журналіст Мустафа Найем.

Нагадаем , экс-кіраўнік Харкаўскай вобласці з'яўляецца сябрам Партыі рэгіёнаў і адным з паплечнікаў былога прэзідэнта Украіны. Ён неаднаразова выступаў з абразамі ў адрас удзельнікаў Еўрамайдану і заклікаў да сілавога разгону дэманстрацый у Кіеве.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках