8 траўня 2024, Серада, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неанацыст з Расеі спрабаваў зладзіць дыверсіі ў Адэсе

22
Неанацыст з Расеі спрабаваў зладзіць дыверсіі ў Адэсе

СБУ дэпартавала яго з Украіны.

Грамадзянін Расеі, член расейскай неанацысцкай арганізацыі «Чорная сотня» Антон Раеўскі, знаходзячыся ў Адэсе і выконваючы заданні спецслужбаў Расеі, спрабаваў стварыць дыверсійна-падрыўную групу з жыхароў Адэскай вобласці для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Паводле паведамлення, здабытыя пэўныя дадзеныя аб падрыхтоўцы Раеўскім матэрыялаў з публічнымі заклікамі да развязвання агрэсіўнай вайны шляхам уварвання на тэрыторыю Адэскай вобласці Узброеных сіл РФ, якія дыслакуюцца на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Вызначаная група павінна была справакаваць узброены канфлікт на адным з кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Адэскай вобласцю.

«Знойдзены матэрыялы, якія сведчаць аб распальванні міжнацыянальнай варожасці і якія змяшчаюць публічныя заклікі да фізічнага знішчэння украінцаў і габрэяў, якія пражываюць у Адэсе і вобласці. З мэтай недапушчэння здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 161 (Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі) і 436 (Прапаганда вайны) Крымінальнага кодэкса Украіны Служба бяспекі Украіны выправадзіла замежніка за межы нашай дзяржавы і забараніла ўезд ва Украіну», - гаворыцца ў паведамленні.

Фота: odessa-life.od.ua

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках