9 траўня 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кароль: Пуцін не адпусціць Лукашэнку на больш доўгі ланцужок

11
Аляксей Кароль: Пуцін не адпусціць Лукашэнку на больш доўгі ланцужок

Дзеянні афіцыйнага Менска цалкам кантралююцца Расеяй.

Пра гэта заявіў беларускі журналіст Аляксей Кароль, каментуючы «Радыё Свабода» апошнія падзеі ва Украіне і ролю ў іх Лукашэнкі.

«На мой погляд, новая рэальнасць толькі пацвярджае старую і з'яўляецца яе працягам. Я маю на ўвазе нулявую вагу Менска ў геапалітыцы і поўную яго залежнасць ад Расеі, васальную залежнасць. Я прытрымліваюся гэтай думкі даўно, і зараз яна толькі пацвярджаецца.

Лукашэнку было дазволена лавіраваць у пэўных рамках, і часта гэта лавіраванне было больш на карысць Расеі. Лукашэнка казаў: «Украіна цэласная дзяржава, але Крым дэ-факта ваш». Так атрымалася і з Беларуссю. Беларусь - незалежная дзяржава, але ў сутнасці яна кіруецца з Масквы. Ёсць фармальная незалежнасць і абсалютная нефармальная залежнасць Лукашэнкі ад пажаданняў Крамля. Часам праяўляецца фронда, але яна ў патрэбны момант рознымі сродкамі абрываецца Крамлём.

І ў дадзеным выпадку была першапачатковая фронда ў заявах Лукашэнкі, але потым знікла, і адбылося галасаванне ў ААН сярод 11 адыёзных дзяржаў. У далейшым магчымасць лавіраваць у Лукашэнкі звузіцца да нуля. І адпусціць яго на больш доўгі ланцужок Пуцін не дазволіць», - заявіў Аляксей Кароль.

Нагадаем, беларускі кіраўнік афіцыйна прызнаў далучэнне Крыма да Расеі, а дэлегацыя афіцыйнага Менска падтрымала Маскву падчас галасавання ў Генеральнай асамблеі ААН ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках