8 траўня 2024, Серада, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы сустрэлі жаўнераў з Крыму з ушанаваннямі і вайсковым аркестрам

7
Украінцы сустрэлі жаўнераў з Крыму з ушанаваннямі і вайсковым аркестрам

Вайскоўцы ўнутраных войскаў ажыццявілі перадыслакацыю сваіх сіл з Крыму на кантынентальную частку краіны.

Цяпер 1,1 тысяч вайскоўцаў працягнуць праходзіць службу ў воінскіх частках Нацыянальнай гвардыі Украіны. Пра гэта сведчыць прэс-служба ВВ МУС Украіны, паведамляе РБК-Украіна.

«Непадалёк ад мяжы з Крымскай паўвыспай у Херсонскай вобласці афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат тэрміновай службы сустракалі з ушанаваннямі і вайсковым аркестрам. Як родных сыноў, воінаў выйшлі сустрэць жыхары размешчаных непадалёк раёнаў Херсонскай вобласці і прадстаўнікі мясцовых органаў улады», - гаворыцца ў паведамленні.

Да вайскоўцаў звярнуўся камандуючы ўнутраных войскаў МУС Украіны генерал-лейтэнант Сцяпан Палтарака. Ён падзякаваў асабістаму складу за вытрымку, праяўленую адвагу, вернасць вайсковай прысязе і ўзнагародзіў знакамі адрознення МУС і ўнутраных войскаў. Пасля завяршэння ўрачыстасцяў вайсковыя праваахоўнікі раз'ехаліся ў розныя куткі Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках