8 траўня 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя ў Індыйскім акіяне абломкі не належаць знікламу «Боінгу»

2
Знойдзеныя ў Індыйскім акіяне абломкі не належаць знікламу «Боінгу»

У першы дзень пошукаў на новым участку акіяна не атрымалася выявіць абломкі зніклага самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines.

На борт караблёў паднялі знойдзеныя ў Індыйскім акіяне прадметы, але, як аказалася, гэта не абломкі самалёта. Кітайскі самалёт праляцеў над гэтым участкам і заўважыў яшчэ некалькі аб'ектаў, якія плаваюць у акіяне. Пошукі вядуць караблі з Аўстраліі і Кітая, паведамляе BBC.

Самалёт Boeing 777, які выконваў рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з радараў 8 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек.

Улады Малайзіі мяркуюць, што курс самалёта быў зменены наўмысна, аднак прычыны змены курсу ўсё яшчэ не зразумелыя. Нічога пэўнага, што магло б праліць хоць нейкае святло на лёс паветранага судна і людзей на яго борце, да гэтага часу так і не было выяўлена.

Фота: www.bbc.co.uk

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках