4 траўня 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаміра Адамовіча затрымалі за сіне-жоўтую стужку

24
Славаміра Адамовіча затрымалі за сіне-жоўтую стужку

Вядомы паэт і былы палітвязень быў затрыманы на ўваходзе ў менскую станцыю метро «Магілёўская».

Фармальная прычына затрымання - высвятленне асобы, але сапраўдная, як распавёў «Радыё Свобода» Славамір Адамовіч, звязаная з падзеямі ў Украіне.

«Некалькі дзён выходжу ў горад з жоўта-блакітнай і бел-чырвона-белай стужкамі на вопратцы. Гэта мой знак салідарнасці з украінцамі ў іх барацьбе з акупантамі з Расеі. І вось затрымалі на ўваходзе ў метро. Цяпер разбіраюцца з маёй асобай. Праз тэлефон начальству кажуць, што «ў яго была жоўта-блакітная стужка, што з ім рабіць», - распавёў Славамір Адамовіч праз тэлефон з пастарунку на станцыі метро.

Паводле закону, міліцыя можа затрымаць грамадзяніна для высвятлення асобы на 3 гадзіны.

У сярэдзіне 1990-х гадоў Славамір Адамовіч быў асуджаны за верш «Забі прэзідэнта», адбыў у турме некалькі месяцаў. Пазней эміграваў з Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Нарвегіі. Некалькі гадоў таму ён вярнуўся ў Менск, дзе працягвае літаратурную і грамадскую дзейнасць.

Фота: zaukrainu.org

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках