3 траўня 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Украіна стане сябрам ЕЗ да 2025 года

27
Пётр Парашэнка: Украіна стане сябрам ЕЗ да 2025 года

Шлях Украіны ў Еўрапейскі Звяз зойме 10-11 гадоў.

Такое меркаванне выказаў народны дэпутат і кандыдат у прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка. "У мяне няма ніякіх сумневаў, што за 10-11 гадоў, скажам, у 2025 годзе Украіна можа стаць сябрам Еўрапейскага Звяза", - сказаў ён у эфіры "5 канала" у нядзелю, 30 сакавіка.

Па словах Парашэнкі, сёння ў Еўропе захапляюцца мужнасцю ўкраінскіх герояў і ёсць нават адчуванне, што Еўропа вінная Украіне, піша gazeta.ua.

"Гэтым абавязкова трэба скарыстацца. Гэта акно магчымасцяў будзе адкрыта нядоўга. За гэты кароткі тэрмін трэба прадэманстраваць рашучы настрой у правядзенні рэформаў... для таго, каб атрымаць перспектыву сяброўства", - перасцярог Парашэнка.

На яго думку, пасля выбараў дэмакратычныя сілы ў краіне павінны зрабіць рашучыя крокі з нагоды Пагаднення аб Еўраасацыяцыі Украіны, заняць жорсткую антыкарупцыйную пазіцыю, а таксама прыняць пакеты рэформаў, у тым ліку і "антыалігархічнага кірунку".

Парашэнка таксама прапанаваў вяртаць Крым не сілай, а розумам. Ён падкрэсліў, што з Расеяй украінскі бок будзе дамаўляцца толькі ў выпадку вяртання Крыма і прызнання еўрапейскага выбару Украіны.

Нагадаем, па дадзеных сацапытання, якое правялі СОЦЫС, КМІС, Рэйтынг і Цэнтр Разумкова, 24,9% апытаных грамадзян падтрымалі б кандыдатуру пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнкі на выбарах прэзідэнта. На другім месцы Віталь Клічко - 8,9%. Тройку лідараў замыкае лідар Батькивщины Юлія Цімашэнка з 8,2%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках