3 траўня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты рассакрэцілі таямніцы крымінальнага мінулага Януковіча

10

Біяграфію экс-прэзідэнта Украіны старанна падчысцілі.

Журналісты ТСН рассакрэцілі таямніцы крымінальнага мінулага экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Па іх інфармацыі, пасля прыходу экс-кіраўніка краіны на дзяржаўныя пасады яго біяграфія была акуратна падчышчаная. Прычым, змены былі "ўнесеныя" таксама і ва ўсе архівы. Так, многія факты з біяграфіі Януковіча выпалі (напрыклад, судзімасці ў маладосці).

У той жа час з'явіліся пункты, якіх на самой справе не было. Напрыклад, удзел Януковіча ў міжнародных гонках у Манака ў 1974 годзе. Пазней журналісты высветлілі, што падобныя спаборніцтвы не праводзіліся ў тым годзе з-за фінансавых цяжкасцяў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі крыніц, Януковіч разам з экс-генпракурорам Віктарам Пшонкай былі датычныя да забойства данецкага апазіцыйнага журналіста Ігара Аляксандрава ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках