3 траўня 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Львоўшчыне знойдзеная зброя, якую маглі выкарыстоўваць на Майдане

10
На Львоўшчыне знойдзеная зброя, якую маглі выкарыстоўваць на Майдане

На Львоўшчыне СБУ і МУС у ходзе спецаперацыі канфіскавалі з незаконнага абароту зброю і боепрыпасы.

Праводзіцца праверка магчымага выкарыстання канфіскаванай зброі ў расстрэле ўдзельнікаў мірных акцый на Майдане Незалежнасці у лютым. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Падчас правядзення спецыяльнай аперацыі ў Львоўскай вобласці з незаконнага абароту канфіскаваныя тры аўтамата Калашнікава, аўтамат-пісталет Шпагіна, аўтамат ППС, аўтамат "Томсан", чатыры карабіна, помпавая стрэльба "ІЖ", шэсць вінтовак, чатыры гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, два пісталета, рэвальвер. Акрамя гэтага канфіскаваныя два магазіна да пісталета "Макарава", 11 паляўнічых патронаў 12 калібра, 26 патронаў калібра 7,62 мм, 44 патроны калібра 5,6 мм.

Працягваецца праверка аб магчымым выкарыстанні канфіскаванай зброі ў крымінальных злачынствах і датычнасці яе да расстрэлу ўдзельнікаў мірных акцый на Майдане Незалежнасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках