3 траўня 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала прыднястроўскага шпіёна

16
СБУ затрымала прыднястроўскага шпіёна

Затрыманы апынуўся капітанам КДБ.

У нядзелю 30 сакавіка, Служба бяспекі Украіны затрымала капітана КДБ самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспублікі, які праводзіў выведвальныя аперацыі супраць Украіны.

Капітана КДБ Кузьмука затрымалі падчас сустрэчы з яго ўкраінскім агентам. Шпіён спрабаваў наладзіць канал незаконнай пастаўкі зброі і боепрыпасаў з тэрыторыі Прыднястроўя ва Украіну з мэтай дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі і зрыву выбараў прэзідэнта Украіны. Акрамя таго, капітан збіраў выведдадзеныя адносна ваенных частак Узброеных сіл Украіны, іх перадыслакацыі, стану боегатоўнасці сіл і сродкаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, перадае ТСН.

Кузьмук паведаміў, што непасрэднае кіраўніцтва выведвальнай аперацыяй супраць Украіны ажыццяўляў супрацоўнік Упраўлення выведкі Прыднястроўя - Стахурскі Анатоль Уладзіміравіч. Зараз вырашаецца пытанне перадачы шпіёна праваахоўным службаў Малдовы, паколькі ён мае адпаведнае грамадзянства.

Нагадаем, расейскага экстрэміста, які займаўся падрыхтоўкай дыверсійнай групы на тэрыторыі Адэскай вобласці, выправадзілі за межы Украіны і забаранілі ўезд у краіну.

Фота: sbu.gov.ua

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках