3 траўня 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі вярнуўся ў «Вашынгтон» пасля двух месяцаў перапынку

Беларускі форвард клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» Міхаіл Грабоўскі зноў выйшаў на лёд пасля траўмы нагі.

З-за яе прапусціў ён прапусціў два месяцы трэніровак і гульняў, паведамляе БелТА.

30 сакавіка Міхаіл Грабоўскі ўзяў удзел у матчы рэгулярнага сезону, у якім «Вашынгтон» саступіў у гасцях па булітах 3:4 клубу «Нэшвіл Прэдэйторз».

Міхаіл Грабоўскі выканаў адзін з булітаў, але не рэалізаваў сваю спробу. На пляцоўцы Грабоўскі сумарна правёў 15 хв. 49 сек. За гэты час ён не нанёс кідкоў па варотах сапернікаў, здзейсніў дзве страты, а з 13 укідванняў выйграў 7 (54%).

У гэтым сезоне Міхаіл Грабоўскі правёў за «Вашынгтон» 51 сустрэчу, у якой набраў 33 (12+21) бамбардзірскіх ачкі пры 26 хв. штрафнога часу і паказчыку карыснасці «+4».

Ва Усходняй канферэнцыі НХЛ «сталічнікі» на дадзены момант знаходзяцца па-за зонай плэй-оф Кубка Стэнлі, займаючы 9-е месца з 81 ачком. Усяго на адзін бал яны адстаюць ад «Каламбуса», які замыкае зараз на Усходзе зону плэй-оф.

Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтону» засталося згуляць сем сустрэч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках