3 траўня 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Колькасць войскаў РФ на мяжы скарачаецца

14
Мінабароны Украіны: Колькасць войскаў РФ на мяжы скарачаецца

Атмасфера на расейска-украінскай мяжы ў бліжэйшы час, па ўсёй бачнасці, стане менш трывожнай.

Неспакой як украінцаў, так і лідараў заходніх краін, звязаны з вялікай ваеннай прысутнасцю Расеі паблізу ад усходніх межаў Украіны, паступова праходзіць - у Міністэрстве абароны Украіны афіцыйна пацвердзілі, што частка расейскіх салдат адыходзіць са сваіх пазіцый, піша NEWSru.com.

Як перадае Reuters, спасылаючыся на прадстаўнікоў Мінабароны Украіны, колькасць расейскіх войскаў, якія знаходзяцца на мяжы, скарачаецца, і ў цэлым сітуацыя "стабільная". Дакладная колькасць пакінутых расейскіх салдат невядомая, хоць раней з'явілася інфармацыя аб 10 тысячах чалавек.

Намеснік начальніка Галоўнага каманднага цэнтра Узброеных сіл Украіны Аляксандр Размазнін заявіў, выступаючы на прэс-канферэнцыі: "Колькасць салдат скарацілася, але лічбы даволі прыблізныя". Адказваючы на пытанне журналіста аб 10 тысячах вайскоўцаў, пра якіх раней паведамляў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, Размазнін сказаў: "Я не магу пацвердзіць дакладную колькасць".

Разам з тым у Мінабароны Украіны не ўпэўненыя да канца, што адвод войскаў ад мяжы ёсць добры знак. Як заявілі ў міністэрстве, памяншэнне колькасці расейскіх войскаў на мяжы можа быць звязана з ратацыяй вайскоўцаў. Прэс-сакратар начальніка Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Дзмітрашкіўскі таксама пацвердзіў AFP, што за апошнія дні расейскіх салдат стала менш, аднак дадаў, што ўсё гэта можа быць звязана з планавымі перамяшчэннямі арміі.

Адзначым, што да гэтага колькасць вайскоўцаў РФ на мяжы ацэньвалася ўкраінскімі экспертамі ў 40 тысяч чалавек. "Масква не толькі горача запэўнівае, што не збіраецца ўрывацца ва Украіну, але і рэальна адвяла некаторыя часткі ад межаў... Гэта не значыць, што можна браць шынель і ісці дадому. Але верагоднасць уварвання адчувальна зніжаецца. Скажам так: калі тыдзень таму мы ацэньвалі верагоднасць уварвання Расеі ў 80%, то цяпер - дзесьці ў 50%", - казаў Тымчук.

Дарэчы, што тычыцца ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме, якія паступова пакідаюць рэгіён, за гэты тыдзень кіраўніцтва павінна цалкам узгадніць графік вываду войскаў і тэхнікі. Па словах Аляксандра Размазніна, перамовы з расейскім бокам праходзяць прадуктыўна, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Палепшыўся перамоўны працэс паміж Украінай і Расеяй, пачалася плённая праца. Гэты тыдзень будзе вырашальным у плане канчатковага вызначэння графіка выезду нашых войскаў з часова акупаванай тэрыторыі Крыма", - заявіў ён.

"Гэты тыдзень - гэта апошні тыдзень пакуты тых людзей, якія там засталіся", - запэўніў Размазнін. Ён таксама адзначыў, што расейскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць украінскага афіцэра Вячаслава Дзям'яненку. Паводле яго слоў, гэта апошні захоплены афіцэр, і ў бліжэйшы час, спадзяецца Размазнін, ён будзе вызвалены.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках