3 траўня 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гармідар у метро: менчукі скупляюць жэтоны

68

У менскім метро перад падаражэннем праезду выстраіліся вялізныя чэргі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Інтэрфакса».

«А што гэта ў метро адбываецца? Чаму такія чэргі ў касы?» - такія паведамленні разляцеліся па інтэрнэце ў самы разгар абеду.

Сапраўды, у менскай падземцы да кас выстраіліся немаленькія чэргі. Напрыклад, на станцыі «Акадэмія навук», дзе працуе дзве касы, у кожную стаіць чалавек па 50. Заканчваецца чарга на самым уваходзе - каля шкляных дзвярэй.

«Чэргі з самай раніцы стаяць», - кажа супрацоўнік метрапалітэна. «Заўтра бо, па-першае, даражэе праезд да 3700, а па-другое, новы месяц - усе мяняюць праязныя. Усё ж танней выйдзе, чым заўтра», - дадае ён.

«Слухайце, а калі хлеб падаражэе, таксама такія чэргі будуць у крамах?» - жартуе мужчына, якія заходзіць у вестыбюль метро і становіцца ў чаргу. «Куплю зараз праязны і парачку жэтонаў для сына-студэнта. Хоць на чымсьці зэканомлю», - усміхаецца ён.

А вось на станцыі «Плошча Якуба Коласа» чэргі не такія вялікія - каля касы стаіць па 15 чалавек.

«Ды ў нас цэлы дзень вось такі дурдом. Уласна, як і кожны месяц - чэргі заўсёды стаяць у апошні дзень месяца. А тут яшчэ і падаражанне! Зразумела, што ўсе захочуць зэканоміць, вось і стаяць, хоць час гэта таксама займае», - кажа супрацоўніца метро.

Дарэчы, зэканоміць і сапраўды можна. Напрыклад, калі купіць дзесяць жэтонаў па сакавіцкім кошце, то можна зэканоміць 7000 рублёў. А вось праязны на чатыры віды транспарту абыйдзецца на 56 тысяч танней.

Як паведамлялася раней, праезд у грамадскім транспарце падаражэў з 29 сакавіка. Спачатку кошты выраслі ў Брэсце, а з 1 красавіка кошт талончыка павялічваецца і ў іншых абласных гарадах, уключаючы сталіцу.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках