1 траўня 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: ФСБ рыхтуе правакацыі для зрыву прэзідэнцкіх выбараў

24
МЗС Украіны: ФСБ рыхтуе правакацыі для зрыву прэзідэнцкіх выбараў

Для гэтага будуць выкарыстаныя канфіскаваныя акупантамі ўкраінскія пашпарты.

Бланкі, канфіскаваныя Федэральнай міграцыйнай службай РФ ва ўсіх пашпартных аддзелах МУС Украіны ў Крыме, будуць выкарыстаныя ФСБ РФ для правакацый і ў шэрагу рэгіёнаў Украіны і зрыву прэзідэнцкіх выбараў, якія намечаныя на 25 траўня 2014 года. Пра гэта заявіў падчас брыфінгу 31 сакавіка дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, перадае "Інтэрфакс".

"Па наяўнай інфармацыі, 27-29 сакавіка прадстаўнікі Федэральнай міграцыйнай службы РФ канфіскавалі ва ўсіх пашпартных аддзелах МУС Украіны ў АР Крым незапоўненыя бланкі пашпартоў грамадзяніна Украіны (у тым ліку замежных) і рыхтуюць іх да адпраўкі ў Федэральную службу бяспекі РФ у Маскве", - заявіў Перабійніс.

"Выклікае сур'ёзныя турботы інфармацыя, незапоўненыя бланкі ўкраінскіх пашпартоў, канфіскаваных на тэрыторыі Крыма, ФСБ Расеі плануе выкарыстаць для падрыхтоўкі правакацый у паўднёва-усходніх абласцях Украіны напярэдадні выбараў Прэзідэнта Украіны 25 траўня 2014 года", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны.

Раней Служба бяспекі Украіны паведаміла, што выкрыла ў Кіеве групу асоб, якія спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю шляхам правакавання сутыкненняў. "Правапарушальнікі ажыццяўлялі незаконны збор персанальных дадзеных пра грамадзян Украіны - удзельнікаў мітынгаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў", - паведаміла СБУ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках