3 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты з авіяносцаў ЗША ў Міжземнамор'і могуць дасягнуць Расеі

4
Самалёты з авіяносцаў ЗША ў Міжземнамор'і могуць дасягнуць Расеі

Палубная авіяцыя амерыканскага авіяносца здольная дасягаць паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора.

Ва ўсходнім Міжземнамор'і расце колькасць авіяносцаў ЗША. Іх палубная авіяцыя можа, са слоў экспэртаў, дасягнуць тэрыторыі Расеі. Наўздагон за затрыманым авіяносцам George HW Bush сюды ж прыбыла цэлая ўдарная група ВМС ЗША на чале з атамным авіяносцам Harry Truman, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сайт ВМС ЗША.

28 сакавіка авіяносная група на чале з Harry Truman «прайшла праз 120-кіламетровы Суэцкі канал, закончыўшы сямімесячнае патруляванне на Блізкім Усходзе», гаворыцца ў паведамленні. Авіяносец і караблі баявога ахоўвання павінны будуць прайсці праз акваторыю Міжземнага мора на базы прыпіскі на атлантычным узбярэжжы ЗША. Тэрміны знаходжання авіяносца Harry Truman у Міжземнамор'і не ўдакладняюцца.

Нагадаем, Harry Truman, які ішоў у раён Персідскай затокі на змену авіяносецу George HW Bush, паводле пастановы Вашынгтона, у сярэдзіне сакавіка затрымаўся ва Усходнім Міжземнамор'і ў сувязі з сітуацыяй на Украіне. З паведамленняў шэрагу СМІ, ён быў накіраваны да Чорнага мора для магчымага адказу Узброеным сілам РФ.

Раней у параўнальнай блізкасці да паўднёвых межаў Расеі знаходзіўся таксама амерыканскі эсмінец Truxtun, аднак 23 сакавіка ён пакінуў акваторыю Чорнага мора пасля паспяховых вучэнняў з ВМС Балгарыі і Румыніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках