6 траўня 2024, панядзелак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША замарожваюць ваенныя і гандлёвыя кантакты з Расеяй

42
ЗША замарожваюць ваенныя і гандлёвыя кантакты з Расеяй

(абноўлена - 07:50) Вашынгтон цалкам спыніў усё ваеннае і часткова эканамічнае супрацоўніцтва з Масквой.

Пра гэта гаворыцца ў заявах адпаведных ведамстваў ЗША.

Пентагон замарозіў адносіны з Міністэрствам абароны Расеі. Гэта адаб'ецца на ўсіх ваенных кантактах паміж двума краінамі, уключаючы двухбаковыя і шматбаковыя вучэнні, перамовы дзвюх краін, наведванні партоў, канферэнцыі і семінары. Прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі заявіў журналістам, што, нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя кантакты прадстаўлялі несумненную каштоўнасць, ЗША вымушаныя іх замарозіць з-за дзеянняў Расеі супраць Украіны, перадае ўкраінская служба "Радыё Свабода".

"Мы заклікаем Расею разрадзіць крызіс на Украіне і вярнуць на базы Чарнаморскага флоту расейскіх вайскоўцаў", - заявіў Кірбі.

Прадстаўнік Пентагона таксама падкрэсліў, што чуткі аб тым, што караблі амерыканскіх ваенна-марскіх сіл цыркулююць у рэгіёне, не адпавядаюць рэчаіснасці. Ніякіх зменаў у дыслакацыі караблёў ВМС ЗША ў рэгіёне не адбывалася, адзначыў Кірбі.

ЗША прыпыняюць таксама дыялог з Расеяй па пытаннях двухбаковага гандлю і інвестыцый. Пра гэта паведамілі ў апараце прадстаўніка ЗША на гандлёвых перамовах. Гэты крок зроблены ў сувязі з апошнімі падзеямі на Украіне.

"Мы прыпыняем дыялог па пытаннях двухбаковага гандлю і інвестыцый з урадам Расеі, які быў часткай высілкаў, накіраваных на пашырэнне камерцыйных і гандлёвых сувязяў", - заявіў прадстаўнік галоўнага гандлёвага прадстаўніка ЗША Майкла Фромана.

Раней Злучаныя Штаты адмовіліся прымаць дэлегацыю экспертаў Рассельгаснагляду ў Вашынгтоне, дзе павінны былі аднавіцца перамовы па пытаннях далучэння Казахстана да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках