6 траўня 2024, панядзелак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні адзін з афіцэраў СБУ ў Крыме не стаў здраднікам

12
Ні адзін з афіцэраў СБУ ў Крыме не стаў здраднікам

Афіцэры СБУ ў Крыме адмовіліся прызнаць кіраўніком крымскага глаўка прызначанага Сяргеем Аксёнавым Пятра Зіму.

Пра гэта паведамляе BSNews.

4 сакавіка ў рэдакцыю выдання звярнуліся супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны ў АР Крым і Ялцінскага гарадскога ўпраўлення СБУ, якія паведамілі наступнае:

«Учора асобнымі тэлеканаламі і іншымі СМІ была распаўсюджаная інфармацыя пра нібыта пераход супрацоўнікаў СБУ Крыма на бок так званага «крымскага ўрада».

На самой справе 3 сакавіка падчас прадстаўлення «новага начальніка» крымскага СБУ Зімы усе афіцэры СБУ адмовіліся прызнаваць яго кіраўніком глаўка».

Як паведамляюць супрацоўнікі СБУ, ні адзін з афіцэраў службы бяспекі ні ў Крыме, ні, у прыватнасці, у Ялце, не стаў здраднікам. У той жа дзень крымскія афіцэры СБУ накіравалі адпаведную заяву на адрас кіраўніка СБ Украіны Налівайчанкі, піша obozrevatel.com.

Як паведамлялася раней, журналіст Ірына Саломка ў «Фэйсбуку» паведаміла пра тое, што новы кіраўнік крымскага глаўка СБУ Пётр Зіма прымушае супрацоўнікаў ведамства пісаць заяву аб падпарадкаванні новаму ўраду Крыма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках