6 траўня 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Цімашчук: Будзем адзіныя ў любові да Украіны

Капітан зборнай Украіны і піцерскага «Зеніта» Анатоль Цімашчук звярнуўся да ўкраінцаў.

Ён заклікаў не дапусціць гвалту ў той сітуацыі, у якой зараз апынулася яго родная краіна. Зварот футбаліста апублікаваны на сэрвісе YouTube.

«Мы іграем для розных заўзятараў, нас аб'ядноўвае любоў да футбола. Украіна розная, Украіна велізарная - Кіеў, Данецк, Днепрапятроўск, Харкаў, Адэса, Львоў, Севастопаль, Луцк... ды ўся Украіна.

Скажам гвалту: «Стоп!». Будзем адзіныя ў тым, што любім - мы любім Украіну», - сказаў Анатоль Цімашчук.

Нагадаем, 1 сакавіка Савет Федэрацыі дазволіў Пуціну як вярхоўнаму галоўнакамандуючаму выкарыстоўваць расейскія войскі на тэрыторыі Украіны. Пасля гэтага вайскоўцы ў Крыме пачалі блакаваць ўкраінскія ваенныя часткі і пагранзаставы. Гэтым падзеям папярэднічаў захоп будынкаў Рады і ўрада Крыма ў Сімферопалі невядомымі ўзброенымі людзьмі і замена міністраў аўтаномнай рэспублікі на прарасейскіх.

Дзеянні Расеі на ўкраінскім паўвостраве выклікалі абурэнне сусветнай супольнасці. Краіны «Вялікай сямёркі» (Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія, Велікабрытанія і ЗША) у сумеснай заяве асудзілі ўварванне Расеі на тэрыторыю Украіны і прыпынілі падрыхтоўку да саміту ў Сочы, запланаванага на чэрвень гэтага года, а ЗША прыгразілі ўвядзеннем эканамічных санкцый у выпадку, калі Расея не прыме самыя хуткія меры па дээскалацыі напружанасці ў рэгіёне. Міністры замежных спраў ЕЗ вырашылі, што перамовы з Расеяй аб увядзенні бязвізавага рэжыму павінны быць спыненыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках