6 траўня 2024, панядзелак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі капітан - камандзіру Чарнаморскага флоту: Рускія не здаюцца

46
Украінскі капітан - камандзіру Чарнаморскага флоту: Рускія не здаюцца

Вайскоўцы Чарнаморскага флоту Расеі не змаглі зламаць стойкасць украінскіх вайскоўцаў, верных свайму народу і сваёй краіне.

Пра гэта Цензор.НЕТ паведамілі ў групе «Інфармацыйны Супраціў».

Учора ўвечары на ўкраінскім карвеце «Цярнопаль» адбыўся вельмі паказальны выпадак. Ультыматум экіпажу карабля з патрабаваннем неадкладна здавацца расейскім войскам ставіў асабіста камандуючы ЧФ РФ віцэ-адмірал Аляксандр Вітко. На што камандзір карвета ВМС Украіны «Цярнопаль» капітан 3 рангу Максім Емяльяненка яму адказаў «Рускія не здаюцца!»

На гэта здзіўлены расейскі адмірал перапытаў, ці з'яўляецца Емяльяненка рускім. Украінскі камандзір пацвердзіў, што хоць у яго і ўкраінскае прозвішча, па нацыянальнасці ён з'яўляецца рускім. Зрэшты, як і частка экіпажа ўкраінскага карабля. Аднак паколькі ён прымаў прысягу на вернасць народу Украіны, то змяняць ёй, як і яго падначаленыя, не мае намеру.

«Некалькі чалавек нам пацвердзілі: пасля слоў Емяльяненкі камандуючы ЧФ РФ кінуў сваім падначаленым са світы: «Вучыцеся, як трэба служыць за гонар і сумленне», - гаворыцца ў паведамленні «Інфармацыйнага Супраціву».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках