6 траўня 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком справамі БПЦ прызначаны 33-гадовы архімандрыт Антоній

9
Кіраўніком справамі БПЦ прызначаны 33-гадовы архімандрыт Антоній

З часу пасяджэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшоў тыдзень, але інфармацыя аб ім пакуль не апублікаваная.

У навінавай жа інфармацыі аб асвячэнні храма ў Старобіне архімандрыта Антонія (Дароніна) называюць «Кіраўніком спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы».

Выходзіць, што адно з рашэнняў Сінода такое: архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый (Апалько) больш не з'яўляецца Кіраўніком спраў Беларускага Экзархата, а гэта месца заняў пакуль не епіскап - архімандрыт Антоній (Даронін), піша «Наша Нiва».

Архімандрыт Антоній (Даронін), свецкае імя Дыянісій нарадзіўся 18 снежня 1980 года ў Баку.

У 2003 годзе скончыў Менскую духоўную семінарыю, тэма дыпломнай працы «Сістэматычны бібліяграфічны паказальнік артыкулаў Літоўскіх епархіяльных ведамасцяў з 1888 па 1902 гг.».

Зімовы семестр 2005/2006 года і летні семестр 2006 правёў у Вышэйшым праваслаўным багаслоўскім інстытуце Сусветнага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева), аднак у спісе тых, хто абараніў магістарскую дысертацыю ў Інстытуце ён не значыцца.

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Менскай Духоўнай Акадэміі з тэмай «Беларускія трэбнікі XVII - XVIII стст.: Гісторыя і літургічнае багаслоўе».

З 2009-га па 2011 год навучаўся ў аспірантуры пры Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС), пасля заканчэння якой атрымаў пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі.

Пастрыжаны ў манаства з імем Антоній, пасвечаны ў дыяканскі сан і прызначаны асабістым сакратаром мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта не пазней 2009 года.

Пасвечаны ў герэйскі сан 6 красавіка 2010 г. Мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам.

Узведзены ў сан ігумена 15 снежня 2010 года. Узведзены ў сан архімандрыта 7 студзеня 2012 года.

Прызначаны адказным сакратаром Упраўлення справамі Беларускай Праваслаўнай Царквы, памочнікам рэктара Менскіх Духоўных школ па Духоўна-адукацыйным цэнтры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках