6 траўня 2024, панядзелак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Клічко: Народ не дапусціць расколу Украіны

1
Уладзімір Клічко: Народ не дапусціць расколу Украіны

Чэмпіён свету па боксе ўпэўнены, што яго суайчыннікі заўсёды будуць памятаць пра тое, што з'яўляюцца ўкраінцамі

"Я не веру ў раскол Украіны. Народ не дапусціць гэтага. Існуе меншасць, якая ўсё яшчэ жыве мінулым. Расея наш сусед, у нас агульная гісторыя, у многіх украінцаў ёсць сябры і сваякі ў Расеі. Але палітыкі, як заўсёды, хочуць падзяляць і панаваць. Украіна, як малодшы брат Расеі, але ніхто, акрамя нас саміх, не мае права вызначаць нашу будучыню.

Будзе дарэчы прывесці наш прыклад з Віталём. У нас адна кроў, але мы розныя людзі. Калі я адмаўляюся рабіць тое, чаго ён хоча ад мяне, Віталь паважае маё меркаванне. Ён ніколі не будзе прымушаць мяне да чагосьці.

Мой бацька ганарыўся тым, што быў украінцам. Думаю, зараз ён вельмі ганарлівы за свой народ і сваіх сыноў. Ён ведае, што мы не дазволім вярнуцца Украіне ў мінулае", - прызнаўся Уладзімір Клічко ў інтэрв'ю брытанскаму выданню Daily Mail.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках