6 траўня 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыходзька раіць Пуціну звярнуць увагу на беднасць у РФ і маладую жонку

32
Прыходзька раіць Пуціну звярнуць увагу на беднасць у РФ і маладую жонку

Вядомая ўкраінская спявачка Анастасія Прыходзька, якая выступала на конкурсе "Еўрабачанне" ад Расеі, абураная дзеяннямі расейскай улады.

"Усе каналы масава хлусяць, прадстаўнікі Расеі ездзяць па ўсім свеце і кажуць, што ў нас ушчамляюць правы рускіх! Уладзімір Уладзіміравіч, Вам усё мала? Вы і так не спраўляецеся ў сябе ў краіне - у вас у велізарных маштабах развіваецца беднасць, алкагалізм, і пры гэтым вы выдаткоўваеце велізарныя грошы на ўвядзенне войскаў у Крыме!" - напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Анастасія Прыходзька лічыць, што Расея перанаселеная людзьмі з Таджыкістана і Узбекістана, а так прэзідэнт Расеі сам "выжывае" яго народ, перадае ТСН.

Яна просіць Пуціна не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны, а вырашаць уласныя праблемы. "Прагнасць спараджае беднасць! Я разумею, што ў Вас ёсць мільёны, і Вам усё роўна! Але ёсць людзі, якія больш за ўсё цэняць не грошы, ні ўладу, а жыццё! Навошта Вам Крым? Вырашайце пытанне ў сябе! У Вас ёсць маладая жонка-прыгажуня! Трэба сілы зараз на іншае траціць", - адзначыла яна.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках