7 траўня 2024, aўторак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ануляваў пагадненне аб Чарнаморскім флоце ў Крыме?

68

Пагадненні паміж РФ і Украінай не маюць юрыдычнай сілы.

Такую выснову можна зрабіць паводле вынікаў прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна ў Нова-Агарове.

Прэзідэнт Расеі мяркуе, што пасля звяржэння Януковіча на тэрыторыі Украіны ўтварылася новая дзяржава. Пра гэта ён заявіў у адказ на пытанне карэспандэнта агенцтва Reuters аб захаванні Будапешцкага мемарандума.

«Мы, перш чым сказаць публічна, мы думаем. І стараемся прагназаваць наступствы і рэакцыю ўсіх. Што тычыцца Будапешцкіх пагадненняў, калі мы паказваем на тое, што гэта антыканстытуцыйны пераварот. Кажуць, што гэта рэвалюцыя. Мне цяжка не пагадзіцца з экспертамі, якія мяркуюць, што на гэтай тэрыторыі ўзнікае новая дзяржава. А з гэтай дзяржавай мы не падпісвалі ніякіх дакументаў», - заявіў прэзідэнт Расеі.

Нагадаем, 21 красавіка 2010 года паміж Віктарам Януковічам і Дзмітрыем Мядзведзевым прайшлі важныя перамовы па шырокаму колу пытанняў украінска-расейскіх стасункаў, у тым ліку аб палітычным узаемадзеянні, пра эканоміку, пра гуманітарныя пытанні. Галоўнымі вынікамі сталі дамоўленасці ў пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Украіны і зніжэнне кошту на расейскі газ для Украіны.

Менавіта пагадненнем аб Чарнаморскім флоце Расея абгрунтоўвае сваё права на фактычную акупацыю тэрыторыі Украіны.

Будапешцкі мемарандум - мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да дамовы аб не распаўсюджванні ядзернай зброі - міжнародная дамова, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй аб бяз'ядзерным статусе Украіны. Пагадненне змяшчае пункты, якія прадстаўляюць Украіне гарантыі яе суверэнітэту і бяспекі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках