6 траўня 2024, панядзелак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказ Пуціну: У Чорнае мора ўвайшлі 20 караблёў самаабароны Майдану

38
Адказ Пуціну: У Чорнае мора ўвайшлі 20 караблёў самаабароны Майдану

Карыстальнікі інтэрнэту адрэагавалі на прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна.

Як вядома, ён сёння заявіў, што ўзброеныя баевікі ў Крыме - гэта не расейскія войскі, а «мясцовая самаабарона». Блогеры адказалі на гэта некалькімі анекдотамі:

- Дзярждэп ЗША паведаміў МЗС РФ, што нічога не ведае пра авіяносец, 17 баявых караблёў і 3 атамныя субмарыны, якія ўвайшлі ў Чорнае мора. «Напэўна гэта сілы самаабароны Майдана», - кажуць амерыканскія дыпламаты.

- Грамадзяне Украіны звярнуліся да ўрада Кітая: «Велізарная просьба тэрмінова ўвесці войскі на тэрыторыю Далёкага Усходу, дзе кітайцы рэальна складаюць большасць насельніцтва, для абароны сваіх суайчыннікаў - іх правы ўціскаюцца: кітайская мову нават не з'яўляецца рэгіянальнай».

Расейскія войскі ў Крыме знаходзяцца ўжо больш за тыдзень. Паводле звестак Мінабароны Украіны, іх колькасць складае блізу 16 тысяч.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках