6 траўня 2024, панядзелак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыі метро «Купалаўская» шукалі выбухоўку

25
На станцыі метро «Купалаўская» шукалі выбухоўку

Больш за гадзіну станцыя метро не працавала.

Увесь гэты час на станцыю метро "Купалаўская" не пускалі пасажыраў, станцыя была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле інфармацыі відавочцаў, супрацоўнікі метрапалітэна спасылаліся на "тэхнічныя прычыны". Пасажыраў вывелі са станцыі, цягнікі праязджалі яе без прыпынку.

"А 18.55 на станцыі Кастрычніцкая да машыніста цягніка падышоў грамадзянін, у нецвярозым стане, і паведаміў, што на станцыі знаходзяцца падазроныя прадметы", - паведаміў "Інтэрфакс-Захад" начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"А 19.25 быў абмежаваны доступ пасажыраў на станцыю Купалаўская, цягнікі ехалі не спыняючыся. У выніку праверкі падазроных прадметаў выяўлена не было, мабыць трывогу грамадзяніна справакаваў ягоны стан. Праводзіцца дадатковая праверка", - распавёў Ластоўскі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках