6 траўня 2024, панядзелак, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі пагражае ЗША

71
МЗС Расеі пагражае ЗША

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч папярэдзіў, што Расея дасць адказ у выпадку ўвядзення супраць яе Злучанымі Штатамі санкцый праз сітуацыю вакол Украіны.

"Мы шмат разоў - з фактамі ў руках і з прававымі выкладкамі - тлумачылі амерыканцам, чаму іх аднабаковыя санкцыйныя захады не стасуюцца са стандартамі цывілізаваных міждзяржаўных стасункаў. Патрэбнага эфэкту няма. Значыць, давядзецца адказваць - і не абавязкова аналагічна", - гаворыцца ў каментары Лукашэвіча ў сувязі з заявамі афіцыйных асоб ЗША аб санкцыях супраць Расеі.

"Як заўсёды ў гэткіх сітуацыях, справакаваных неабдуманымі і безадказнымі дзеяннямі Вашынгтона, падкрэсліваем: гэта - не наш выбар", - гаворыцца ў каментары.

У ім адзначаецца, што "агучаныя апошнімі днямі з Вашынгтона пагрозы "пакараць" Расею за прынцыповую лінію ў дачыненні да ўрэгулявання крызіснай сітуацыі на Украіне засмучаюць не толькі адсутнасцю элементарнага ведання гісторыі ў тых, хто захоплена разважае на гэтую тэму".

"Горш тое, што гэтым амерыканскім палітыкам і дзяржаўным дзеячам, відавочна, здраджвае пачуццё адэкватнага ўспрымання рэальнага становішча спраў у хутказменным шматпалярным свеце XXI стагоддзя", - падкрэслівае прадстаўнік МЗС РФ.

Паводле ягоных слоў, "кожны раз, калі адбываецца нешта, што не ўкладаецца ў замшэлыя амерыканскія схемы, знаходзяцца тыя, хто не супраць схапіцца за "санкцыйную дубіну"".

"Гэта адбываецца ўжо на ўзроўні нейкага рэфлексу. Нам пагражаюць "сур'ёзнымі наступствамі", абвясцілі аб замарожванні супрацоўніцтва ў вайсковай лініі, прыпыненні дыялогу аб фармаванні новых рамак гандлёва-інвестыцыйных сувязяў, скасаванні запланаваных раней кантактаў на розных узроўнях", - адзначае А. Лукашэвіч.

Ён падкрэслівае, што "абяцаюць новыя захады - нават нягледзячы на тое, што шкода непазбежна будзе узаемнай". "Эмоцыі і прыкрасць праз тое, што не выпадае накінуць сваю волю, падпарадкаваць іншых сваім уяўленням пра тое, дзе "правільны", а дзе "няправільны" бок гісторыі, пераважаюць над здаровым сэнсам і логікай", - гаворыцца ў каментары прадстаўніка МЗС РФ.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках