6 траўня 2024, панядзелак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Няправільна ўрывацца ва Украіну і пад руляй пісталета дыктаваць умовы

16
Джон Кэры: Няправільна ўрывацца ва Украіну і пад руляй пісталета дыктаваць умовы

ЗША гатовыя выкарыстоўваць вагары для дээскалацыі сітуацыі ў Крыме.

Пра гэта ў Кіеве падчас прэс-канферэнцыі заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

"У нас ёсць шмат варыянтаў, шмат інструментаў, якія можа выкарыстаць прэзідэнт ЗША і прэзідэнты іншых краін, але ніхто з нас не хоча эскалацыі, каб паўстала канфрантацыя, пры якой не магчыма знайсці выхад, у выніку якой вы будзеце ў сітуацыі, з якой нельга выбрацца. Прэзідэнт Абама падкрэслівае і я падкрэсліваю, што нашыя намаганні - знайсці спосаб рухацца наперад, які дазволіць Расеі мець свае інтарэсы, а ў яе ёсць свае інтарэсы, каб выслухаць іх і ўлічыць", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне журналістаў, як ЗША ўспрынялі прэс-канферэнцыю прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які сказаў, што Расея пакідае за сабой права выкарыстоўваць зброю, Кэры адзначыў: "Мы цяпер спрабуем забяспечыць дээскалацыю, мы не разглядаем магчымасць канфрантацыі. Мы разумеем, што ў яго (Пуціна, - рэд.) ёсць інтарэсы з базай і гэтак далей. Гэтыя пытанні можна развязаць з дапамогай юрыдычных працэсаў. Няправільна ўрывацца ва Украіну і пад руляй пісталета дыктаваць умовы - гэта не паводзіны 21 стагоддзя на ўзроўні дзяржаў Вялікай васьмёркі. Мы кажам пра тое, што трэба паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны ў кожным выпадку".

Дзяржсакратар дадаў, што ЗША гарантуюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. "ЗША пацвярджаюць сваё абавязанне перад Украінай у захаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці...", - адзначыў ён.

Фота: ЕРА

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках