6 траўня 2024, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст: Паводле логікі Пуціна Расея вінная Украіне $ 85 мільярдаў

33
Мінюст: Паводле логікі Пуціна Расея вінная Украіне $ 85 мільярдаў

Мінюст Украіны выкрыў Пуціна ў палітыцы падвойных стандартаў.

Масква, як і Кіеў, абавязаная выконваць узятыя абавязкі, нягледзячы на змену ўлады ва Украіне.

Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Павел Пятрэнка, камэнтуючы ў эфіры 1+1 сённяшнія словы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб несанкцыянаваным ўводзе войскаў на ўкраінскую тэрыторыю.

Нагадаем, камэнтуючы нібыта права РФ не выконваць патрабаванні Будапэшцкага мэмарандума, Пуцін сказаў : "Калі мы паказваем на тое, што гэта антыканстытуцыйны пераварот (перамога Майдана - рэд.), нам кажуць - не, гэта не ўзброены захоп улады, гэта рэвалюцыя. А калі гэта рэвалюцыя, што гэта тады значыць? Мне тады цяжка не пагадзіцца з экспэртамі, якія мяркуюць, што на гэтай тэрыторыі ўзнікае новая дзяржава. Таксама як было пасля краху Расейскай імпэрыі пасля рэвалюцыі 1917 года, узнікае новая дзяржава".

"А з гэтай дзяржавай... мы ніякіх абавязальных дакумэнтаў не падпісвалі", - заявіў прэзідэнт Расеі.

Пятрэнка, камэнтуючы гэтую заяву Пуціна, адзначыў, што Кіеў ад сваіх абавязкаў не адмаўляецца, а калі пільнавацца логікі падвойных стандартаў, Украіна мела б права прэтэндаваць на справядлівую кампэнсацыю ад Расеі за падзел маёмасці, якая засталася пасля раскідання СССР. "А ў грашовым эквіваленце гэта складае блізу 85 мільярдаў даляраў", - заявіў Пятрэнка.

Са слоў кіраўніка Мінюста, вынікае, што ў такім выпадку не дзейнічаюць і нормы пагаднення аб знаходжанні Чарнаморскага флоту РФ у Крыме.

Нагадаем, раней Мінюст назваў незаконным пастановы аб рэферэндумах у Крыме ды Данбасе і прызначэнне прэм'ерам Крыма Сяргея Аксёнава.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках