6 траўня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама: Аргумэнты Пуціна нікога не абдураць

18
Абама: Аргумэнты Пуціна нікога не абдураць

Прэзідэнт ЗША Барак Абама высмеяў аргумэнты прэзідэнта Расеі, якімі ён спрабаваў апраўдаць уварванне ў Крым.

Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, Барак Абама адзначыў: «Прэзідэнт Пуцін, здаецца, цяпер мае іншую групу юрыстаў, якія рыхтуюць іншы набор тлумачэнняў, але не думаю, што гэта хоць кагосьці падмане».

Са слоў Абамы, Еўразвяз ды іншыя хаўруснікі ЗША мяркуюць, што Расея парушыла міжнароднае права, калі ўварвалася ва Украіну. Няма ніякіх сведчанняў таго, што правы расейцаў ці расейскамоўных парушаюцца ва Украіне. Праблему трэба было развязваць праз міжнародныя механізмы. Абама дадаў, што Украіна цалкам можа быць сябрам і Захаду, і Расеі, перадае «Радыё Свабода».

Прэзідэнт ЗША правёў пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі - ужо другое за два дні, прысвечанае становішчу ва Украіне.

Ён таксама заявіў, што Вашынгтон рыхтуе пакет дапамогі для Украіны, які часткова будзе накіраваны на правядзенне выбараў. Законныя выбары пакажуць, што Украіна здольная кіраваць сабой, сказаў Абама і заклікаў Кангрэс падтрымаць гэты пакет дапамогі.

Раней сёння Уладзімір Пуцін даў вялікае інтэрв'ю, у якім выклаў аргумэнтацыю Крамля, чаму ягоныя дзеянні ва Украіне «цалкам законныя і апраўданыя».

Фота: РІА Новости

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках