2 траўня 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчык гаспадаркі Януковіча прасіў мошчы святых з Лаўры і вазіў ракаў з Расеі

6

На плечы памочніка экс-прэзідэнта ляглі «простыя чалавечыя праблемы».

Дэпутат ад «Батькивщины» Мікалай Княжыцкі апублікаваў фотакопіі старонак з нататніка заггаса рэзідэнцыі «Межыгор'е», якая належыла былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу.

Пра гэта дэпутат напісаў у сябе ў «Фэйсбуку», паведамляе lb.ua.

«Проста цікавыя заданні: «выправіць лоб у Госпада; папрасіць мошчы святых з Лаўры; узгадніць праект горных дарог з Дэмішканам, прывезці ракаў з Растоўскай вобласці; адправіць гадзіннікавы сейф Рынату Леанідавічу; дадаць пакой для артыстаў у насавой частцы з санвузлом», - напісаў Княжыцкі.

«Шмат было простых чалавечых праблем», - дадаў нардэп.

Фота: Мікалай Княжыцкі/Facebook

Як вядома, падчас эвакуацыі маёмасці Януковіча з «Межыгор'я», частку дакументаў спалілі, а частку выкінулі ў Кіеўскае мора. Аднак з вады рэшткі «чорнай бухгалтэрыі» вылавілі.

У інтэрнэце запусцілі сайт yanukovychleaks.org, дзе публікуюцца дакументы з рэзідэнцыі былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «Межыгор'е». Таксама на рэсурсе будуць з'яўляцца журналісцкія расследаванні, заснаваныя на гэтых дакументах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках