2 траўня 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Крыма: Калі нам сарвуць летні сезон - будзе галадоўка

50

У Сетцы з'явілася відэа, на якім жыхары Крыма выказалі сваё меркаванне аб уводзе расейскіх войскаў у Крым.

І тое, як гэта адаб'ецца на іх жыцці ў далейшым.

Многія жыхары Крыма салідарныя з тым, што калі не будзе летняга курортнага сезону на паўвостраве, то ўсім ім прыйдзецца туга ўвесь наступны год.

Амаль 90% крымчан жывуць толькі за кошт 3-4 месяцаў у годзе, і яны вельмі перажываюць, што з-за напружанай сітуацыі ў краіне ў адносінах з Расеяй, у іх адбяруць іх адзіны заробак, піша obozrevatel.com.

«БТР на дарозе ніяк не спрыяе курортнаму сезону. І калі ў нас не будзе курортнага сезону, то нас дакладна чакае галадоўка», - распавяла мясцовая жыхарка, якая як і многія крымчане здае сваё жыллё летам прыезджым.

Ніхто не хоча, каб па паўвостраве хадзілі ўзброеныя людзі з аўтаматамі. Гэта нейкія міфічныя абаронцы, паведаміла крымчанка аб расейскіх салдатах.

«Вельмі шмат людзей прыязджае ў Крым, у тым ліку і з Заходняй Украіны. І я ні разу не бачыла, каб гэтыя людзі праявілі ў адносінах да мяне ці людзей побач са мной агрэсію ці казалі пра нацысцкія лозунгі. Гэтага проста не было», - адзначыла мясцовая жыхарка. Яна асабіста звярнулася да расейскай улады, з просьбай прыбраць свае войскі з крымскіх гарадоў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках