2 траўня 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілжэмінёру метро пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

7
Ілжэмінёру метро пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

У дачыненні да ілжэмінёра менскага метро ўзбуджаная крымінальная справа.

Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да менчука, які ў мінулы аўторак заявіў аб тым, што рыхтуецца выбух у метро, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Менска.

«4 сакавіка каля 19.00 на станцыі метро «Купалаўская» да машыніста электрацягніка звярнуўся 26-гадовы непрацуючы менчук з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. Ён паведаміў пра тое, што на дадзенай станцыі рыхтуецца выбух», - распавялі ў ГУУС.

Там адзначылі, што для праверкі гэтай інфармацыі доступ на станцыю метро «Купалаўская» быў абмежаваны. «Небяспечных прадметаў выяўлена не было. Паведамленне апынулася ілжывым, у дачыненні да ілжэмінёра ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы)», - працягнулі там, удакладніўшы, што па дадзеным артыкуле прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

«ГУУС Менгарвыканкама нагадвае, што загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы з'яўляецца злачынствам. Асоба, вінаватая ў яго здзяйсненні, не толькі панясе пакаранне, прадугледжанае адпаведным артыкулам Крымінальнага кодэкса, але і абавязаная пакрыць прычыненую матэрыяльную шкоду», - дадалі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках