2 траўня 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў АБСЕ не пусцілі ў Крым

15
Назіральнікаў АБСЕ не пусцілі ў Крым

Ваенных назіральнікаў АБСЕ, накіраваных на Украіну, не пусцілі на тэрыторыю аўтаномнай рэспублікі Крым.

Пра гэта, як перадае партал ru.DELFI.lt, заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

«Іх ужо цяпер не пусцілі. Наколькі я ведаю, іх не пускаюць», - сказаў ён.

Міністр выказаў надзею, што ўсё ж атрымаецца дамовіцца з кіраўніцтвам Крыма аб допуску назіральнікаў, дадаўшы, што мясцовыя ўлады «не вельмі ахвотна ідуць на кантакт з іншымі арганізацыямі».

У ваенную місію Літва накіравала двух афіцэраў. Для грамадзянскай місіі таксама ўжо абраны дыпламат.

«Мы вельмі хочам, каб іх пусцілі, але не магу гарантаваць, так як мы бачым, што там спецыфічнае кіраўніцтва, якое не вельмі ахвотна ідзе на кантакт з іншымі арганізацыямі, але спадзяемся, што нам удасца іх пераканаць», - сказаў Лінкявічус.

Па просьбе Украіны, 15 краін АБСЕ сфармавалі ваенную місію назіральнікаў.

Па словах міністра, мэта місій - атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю і пераканаць Расею весці перамовы з Украінай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках