2 траўня 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава: Вопыт Майдана напалохаў Пуціна

11
Лія Ахеджакава: Вопыт Майдана напалохаў Пуціна

Вядомая расейская актрыса Лія Ахеджакава перажывае за сітуацыю ва Украіне і Расеі.

75-гадовая Ахеджакава, якая і раней падтрымлівала Украіну і Еўрамайдан, распавяла Lenta.ru, як ставіцца да сітуацыі, якая склалася.

«Штосьці павінна здарыцца, каб людзі ачуліся. Ёсць у людзей страх, што іх пасадзяць, арыштуюць, дзіцяці забяруць і што-небудзь з ім зробяць, што яны не выплацяць іпатэку. Мы імкліва скатваемся ў мінулае. І зараз, калі ёсць вопыт Майдана, улада, вядома, напалоханая. Яна будзе далей закручваць гайкі. І пасля прысуду хлопцам з Балотнай зноў паселіцца страх гвалту, пакарання, турмы, псіхушкі…», - заявіла актрыса.

Ахеджакава ўспомніла Сталіна і тыя цяжкія часы. Артыстка заявіла, што «няма больш блізкіх людзей, чым Украіна і Расея , але яны нас баяцца. Яны памятаюць Галадамор і сталінскія лагеры».

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках