2 траўня 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзерны шантаж

82
Ядзерны шантаж

Расея забараніла ўвоз паліва на АЭС Украіны і Усходняй Еўропы

Масква ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць Кіева. Запасаў паліва на ўкраінскіх АЭС хопіць толькі да красавіка, паколькі ўведзеная забарона на правоз паліва з-за беспарадкаў ва Украіне. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін на сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з членамі ўрада, перадае gazeta.ua.

"У нас праблемы з транзітам ядзернага паліва праз тэрыторыю Украіны да нашых партнёраў ва Усходняй Еўропе. І ёсць пытанні, звязаныя з пастаўкай паліва на самі атамныя станцыі Украіны", - заявіў Рагозін.

Паводле яго слоў, РФ плануе па лініі дзяржкарпарацыі "Расатам" звярнуцца да МАГАТЭ з просьбай правесці дадатковую інспекцыю перыметра бяспекі атамных станцый на Украіне.

Зараз перыметр бяспекі ўкраінскіх АЭС ахоўваюць мясцовыя ЧАПы, падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і Службы бяспекі Украіны (СБУ). З пункту гледжання штатнай працы АЭС "усё нармальна", растлумачыў Рагозін.

Па колькасці энергетычных рэактараў Украіна займае дзесятае месца ў свеце і пятае месца ў Еўропе, усе ўкраінскія рэактары тыпу ВВЭР.

Ва Украіне дзейнічаюць пяць АЭС з 15 энергаблокамі, адна з якіх, Запарожская АЭС з шасцю энергаблокамі агульнай устаноўленай магутнасцю 6 тыс. МВт, з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Акрамя Запарожскай АЭС, на Украіне працуюць Ровенская АЭС, Хмяльніцкая АЭС, Южнаўкраінская АЭС і Чарнобыльская АЭС.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках